Руслан Салей перайшоў з "Каларада" ў "Дэтройт"

35-гадовы абаронца беларускай хакейнай зборнай Руслан Салей правядзе наступны сезон у клубе НХЛ "Дэтройт Рэд Уінгз". Як адзначае БелаПАН, у адпаведнасці з палітыкай клуба дадатковыя ўмовы кантракту не выдаюцца. Да гэтага Салей выступаў у "Анахайме" (1996/1997 — 2005/2006), "Фларыдзе" (2006/2007 — 2007/08) і "Каларада" (2007/2008 — 2009/2010). На рахунку хакеіста 842 матчы, 196 ачкоў па сістэме "гол+пас" (43 шайбы, 153 галявыя перадачы) і 1.017 хвілінаў штрафу.

З-за аперацыі на спіне ў мінулым сезоне Салей правёў за "Каларада" толькі 14 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце (1+5) і адзін матч у плэй-оф (0+0).