Руслана выступіла на Венскім форуме ААН
Украінская спявачка Руслана прыняла ўдзел у Венскім форуме па супрацьдзеянні гандлю людзьмі. Поп-зорка выступіла з дакладам і прэзентавала новы сацыяльны сінгл Not for Sale. "Украіна, на жаль, працягвае быць адной з лідэраў па колькасці ахвяр гандлю людзьмі. І мы павінны выкарыстаць кожную магчымасць павялічыць дасведчанасць людзей аб пагрозах сучаснага рабства і спосабах супрацьдзеяння гэтай праблеме", - адзначыла Руслана ў сваім выступе.
Спявачка таксама прадставіла свой новы сацыяльны сінгл Not for Sale, які быў адмыслова напісаны Русланай сумесна з яе амерыканскімі прадзюсарамі Egoworks для сусветнай кампаніі ААН UN.GIFT.
Кульмінацыяй Форуму стане выступ Русланы перад яго ўдзельнікамі, прадстаўленне праекту ўласнай праграмы мер па супрацьдзеянні гандлю людзьмі, жывое выкананне кампазіцыі Not for Sale і абвяшчэнне гэтага сінгла гімнам кампаніі.
Акрамя Русланы ў Форуме таксама прынялі ўдзел першая лэдзі Украіны Кацярына Юшчанка, спявак Рыкі Марцін, актрысы Эма Томпсан і Джулія Орманд, расійская спявачка Валерыя.
Фота: www.choolanchik.narod.ru