Рыбны кірмаш пройдзе ў Мінску ля Палаца спорту
19 верасня ў Мiнску на пляцоўцы каля Палаца спорту пройдзе кiрмаш "Рыба Беларусi". Тут можна будзе набыць па цэнах вытворцы свежыя рыбу, а таксама прадукты яе перапрацоўкi — наборы для юшкi, фiле карпа i таўсталобiка, вэнджаную i вяленую рыбу. Газета “Звязда” паведамляе, што наведнікі кірмаша змогуць не толькі набыць морапрадукты, але і пакаштаваць юшку. Працаваць кiрмаш будзе ўвесь дзень — з 9 да 17 гадзiнаў.