Рычард Гір названы акцёрам года

У Лос-Анджалесе адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання Hollywood Awards.  Тытул “Акцёр года” быў прысуджаны Рычарду Гіру. Сёлета на вялікі экран вышлі адразу тры фільмы з удзелам 58-гадовага акцёра – “Паства”, “Паляванне” і “Мяне тут няма”. Да таго ж, апошняя стужка была ўшанаваная адмысловым прызам на Венецыянскім кінафэсце.

Актрысай года стала 32-гадовая францужанка Марыён Каціяр, якая адыграла спявачку Эдзіт Піяф у фільме “Жыццё ў ружовых акулярах”. Рэжысёрам года быў прызнаны Марк Форстэр, які зараз працуе над 22-м фільмам пра агента 007 Джэймса Бонда. Узнагарода за лепшы акцёрскі прарыў дасталася Элен Пэйдж, вядомай па фільме “Людзі Ікс: Апошняя бітва”.

Дадам, што штогадовая ўзнагарода Hollywood Awards лічыцца "лакмусавай паперкай" для наступных пераможцаў Оскара. Так, за апошнія 4 гады 12 Оскараў дасталіся фільмам, якія перад гэтым перамаглі або былі намінаваныя на Hollywood Awards.

Нагадаю, што 13 верасня гэтага года Рычард Гір атрымаў узнагароду на Сан-Себасцьянскім кінафэсце – за ўнёсак у развіццё кінематорафа.

Фота: www.starsand.us