Рыгор Кастусёў ідзе на допыт у камітэт дзяржбяспекі
Экс-кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў у гэтыя хвіліны разам з адвакатам ідзе на допыт у КДБ. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам палітык.
Нагадаем, Рыгор Кастусёў быў арыштаваны ў ноч з 19 на 20 снежня, яго змясцілі ў "амерыканку", але пасля вызвалілі, запісаўшы інтэрв'ю для дзяржаўных тэлеканалаў.