Рыхтуецца святкаванне 645-х угодкаў вызвалення беларусамі Украіны

Прадстаўнікі грамадскасці распрацавалі праграму па падрыхтоўцы святкавання 645-годдзя перамогі беларускіх войскаў Вялікага княства Літоўскага пад камандаваннем вялікага князя Альгерда на Сініх Водах. У 1362 годзе пасля пераможнай бітвы беларускіх ваяроў ад татараў была вызвалена Украіна.

Днямі быў створаны нацыянальны аргкамітэт на чале з прафесарам Анатолем Грыцкевічам. У праграму святкавання, якое адбудзецца ў верасні і снежні 2007 года, уключаныя дзіцячая і моладзевая мастацкія выставы, навуковая канферэнцыя, канцэрт і літаратурны фестываль.

Аргкамітэт звярнуўся ў Савет міністраў і Мінскі гарвыканкам з прапановай ушанаваць імя вялікага палкаводца і кіраўніка старажытнай беларускай дзяржавы вялікага князя Альгерда ў назвах плошчаў, праспектаў і вуліц.

Уладам прапанавана таксама закласці ў Мінску помнік Альгерду і надаць яго імя сувораўскай вучэльні.

БелаПАН