Рымашэўскі дапытаны ў КДБ у прысутнасці адваката
Сёння ў прысутнасці адваката ў КДБ прайшоў допыт экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. "У прынцыпе допыту не шмат было. Ён датычыўся новых матэрыялаў па справе 19 снежня, і гэта ўсё, што я магу сказаць", — распавёў пасля допыту Рымашэўскі.
"Я па-ранейшаму абвінавачаны па гэтай справе, а гэта азначае тое, што калі будзе сфармулявана канчатковае абвінавачванне і калі артыкул не зменіцца, то звычайна практыка ў Беларусі такая, што ўжываецца мера стрымання — утрыманне пад вартай пасля выстаўлення канчатковых абвінавачанняў", — адзначыў палітык.
Увечары Віталь Рымашэўскі прыме ўдзел у малітве за палітвязняў, перадае "Беларускі партызан".