Рымашэўскі рыхтуе скаргу ў пракуратуру на Макея
12 снежня гэтага года ў перадачы “Карціна свету” тэлеканала РТР-Беларусь кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей дапусціў некарэктныя выказванні ў бок шэрагу кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі, у тым ліку Віталя Рымашэўскага. Выказванні не адпавядаюць рэальнасці і носяць паклёпніцкі характар, паведамляецца на сайце Рымашэўскага.
Уладзімір Макей заявіў у эфіры тэлеканала РТР наступнае: “або мяне здзівіў яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты, які заклікае нас усіх жыць згодна з хрысціянскімі запаведзямі – не забі, не крадзі, не хлусь. І ў той жа час мае знаёмыя працуюць у шостай гімназіі горада Мінска. Некалькі дзён таму выступаючы там, ён заяўляе, што мы павінны выйсці на Плошчу і дзеючага прэзідэнта, калі ён не захоча сысці з гэтай пасады, можа спыніць толькі куля расійскага снайпера. Дык дзе хрысціянская мараль, дзе хрысціянскія запаведзі ў гэтым плане?!”
Віталь Рымашэўскі заяўляе, што Макей як чыноўнік высокага рангу павінен разумець, што нельга давяраць плёткам, якія распаўсюджваюць няхай і яго знаёмыя. Рымашэўскі падкрэслівае, што яму не патрэбна крывавая рэвалюцыя. Беларускаму народу дастаткова перастаць карміць гэтую ўладу і яна адваліцца як п’яўка з цела беларускага народа, заўяляе кандыдат у прэзідэнты.
Выбарчы штаб кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі ад БХД рыхтуе скрагу ў пракуратуру з просьбай праверыць гэтыя выказванні кіраўніка адміністрацыі на адрас Віталя Рымашэўскага ў эфіры тэлеканала РТР-Беларусь на адпаведнасць беларускаму заканадаўству.