Рымашэўскі звярнуўся да афіцэраў спецслужбаў

Рымашэўскі 14 снежня звярнуўся з заявай да супрацоўнікаў беларускіх спецслужбаў. Ён нагадвае, што асноўнымі мэтамі і задачамі спецслужбаў з’яўляюцца “забеспячэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, яе суверэнітэту, бяспекі грамадства наагул і яе грамадзянаў у прыватнасці”.

Кандыдат напярэдадні выбараў палічыў патрэбным звярнуць увагу афіцэраў на тое, што “выкананне злачыннага загаду нават паводле існуючага крымінальнага заканадаўства Рэспублікі Бедарусь стварае склад крымінальнай справы, за які рана ці позна давядзецца адказваць кожнаму выканаўцу”.