Рынак жылля ў Баранавічах замёр у чаканні

У 2-3 разы паменшылася колькасьць аперацыяў з нерухомасцю ў параўнаньні з мінулым годам у Баранавічах. Як распавядае кіраўніца агенцыі “Мона” Ірына Лапчанка, цяпер у прапанове агенцыі 26 кватэраў, але яны незапатрабаваныя.  Рыэлтарка тлумачыць гэта тым, што значна павялічыліся працэнты па крэдытах, і рэсурсы для насельніцтва сталі недаступныя. Тая ж сітуацыя ў іншых агенцыях. Пакупнікі чакаюць, хаця цэны і так моцна ўпалі, і аднапакаёўку можна набыць па кошце ад 25 да 40 тыс. долараў.