Рыяна запісала рытмічны рок-н-рольны альбом

Папулярная спявачка Рыяна рыхтуецца да рэлізу сваёй новай пласцінкі. Поп-зорка працавала над новым альбомам на працягу года. У запісе ўдзельнічалі Джасцін Тымберлэйк (Justin Timberlake), рэперы Кэні Уэст (Kanye West) і Джэй-Зі (Jay-Z). Акрамя таго, у альбом увойдзе некалькі дуэтаў, уключаючы сумесны трэк з гуртом One Republic.

Гуказапісвальны лэйбл спявачкі паведамляе, што новая студыйная праца Рыяны будзе натхнёная рок-н-ролам і попам, а таксама будзе больш рытмічнай, чым яе апошні альбом “Good Girl Gone Bad”.

Мяркуюць, што дата рэлізу будзе прызначаная на канец гэтага года.

siteua.org