Са 100 інтэрнэт-хуліганаў “Упраўленне К” летась знайшло 98
Цягам 2009 года ва “Ўпраўленне К” Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі паступіла каля 100 запытаў ад іншых падраздзяленняў МУС, да якіх беларусы звярнуліся са скаргамі на абразы ці паклёп у інтэрнэце. Па словах Ігара Чарненкі – начальніка “Ўпраўлення К”, якое займаецца злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогіяў, сёлета іх паступае па 2-3 штодня. Амаль на ўсе гэтыя запыты з упраўлення прыходзіць станоўчы адказ. Ігар Чарненка: “З тых 100 запытаў, якія прыйшлі да нас з тэрытарыяльных падраздзяленняў МУС у 2009 годзе, недзе па 98 выпадках асобы былі вызначаныя”.
Па словах сп. Чарненкі, “пасля прыняцця Ўказа прэзідэнта Беларусі №60 можна казаць пра тое, што сёння рэзка зніжаецца ступень ананімнасці асобаў, якія займаюцца супрацьпраўнымі дзеяннямі ў сеціве Інтэрнэт”. Начальнік “Упраўлення К” ацэньвае гэты працэс станоўча.
Ігар Чарненка: “Дзейнасць кожнага карыстальніка сеціва закранае цікаўнасці не толькі яго як асобы. Гэта датычыцца і іншых карыстальнікаў, якім прапануе свае паслугі аператар сувязі. А мы павінныя ацэньваць ступень бяспекі ўсіх карыстальнікаў інтэрнэта”.