Са Шчучынскай крамы незаўважна скралі 2 тэлевізары

У Шчучыне ў адным з магазінаў, незаўважна для прадаўцоў, было выкрадзена 2 тэлевізары і адна аўтамагнітола. Пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё паведаміў адзін з прадаўцоў, які прасіў не называць назвы крамы і ягонага імя. Калі быў здзейснены крадзеж, дакладна невядома. Магло гэта адбыцца ў перыяд з пачатку снежня па люты. Праваахоўныя органы Шчучына высвятляюць акалічнасці здарэння. Па факце крадзяжу распачалі крымінальную справу.