Са склада ў Баранавіцкім раёне зніклі ядавітыя рэчывы

Толькі некалькі гадзінаў паляжалі на складзе ўнітарнага прадпрыемства “Застарынне” Баранавіцкага раёна атрутрыя рэчывы. Увечары ядахімікаты завезлі, а раніцай аграном заўважала, што замок на дзвярах будынка збіты, а маёмасць коштам у 55 мільёнаў рублёў знікла. Па словах міліцыянтаў, для крадзяжу на УП былі створаныя ўсе ўмовы: склад не ахоўваўся, вакол яго не было ўсталяванае асвятленне.