Са Свіслачы ў Мінску вылоўліваюць старыя халадзільнікі і электрапліты
З канца сакавіка ідзе прыборка ракі Свіслачы ў Мінску. За першыя два тыдні красавіка, як адзначаюць "Мінск-Навіны", з ракі дасталі больш за 25 тон смецця. Пераважна гэта бытавыя адыходы – ПЭТ-бутэлькі і пластыкоўкі, бляшанкі, поліэтыленавыя пакеты. Каля 30% складае вялікае смецце – старыя халадзільнікі, газавыя і электрапліты, вёдры, бочкі, бярвёны і дошкі. Яны збольшага трапляюцца ў раёне прыватнай забудовы паміж мастом на вуліцы Дзянісаўскай і Чыжоўскім вадасховішчам.
Дарэчы, нягледзячы на забарону піць піва ў грамадскіх месцах, за першыя цёплыя дні камунальнікі ўжо вывудзілі з вады і сабралі з набярэжных нямала "свежых" піўных бутэлек.
Дарэчы, нягледзячы на забарону піць піва ў грамадскіх месцах, за першыя цёплыя дні камунальнікі ўжо вывудзілі з вады і сабралі з набярэжных нямала "свежых" піўных бутэлек.