Са знешнімі пазыкамі "расстацца" цяжка
Улады Беларусі гатовыя ўзяць пазыку пад высокі працэнт да 1 млрд долараў праз размяшчэнне другога выпуску доларавых еўрабондаў. Як паведамляе Reuters, сёння Мінфін РБ вызначыўся з цаной запазычвання, усталяваўшы прыбытковасць беларускіх папер у дыяпазоне 8,95-9,0% гадавых.
Нагадаем, на апошняй нарадзе па пытаннях развіцця беларускай эканомікі Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Ніякіх вонкавых запазычванняў пад вялікія працэнты быць не павінна. З гэтым трэба расстацца. Гэта правільны падыход, ён не падлягае нейкай спрэчцы".