Саакашвілі і Гімпу паклічуць Лукашэнку ў ГУАМ?
Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі і выконваючы абавязкі прэзідэнта Малдовы Міхай Гімпу прапануюць Аляксандру Лукашэнку далучыцца да ўдзелу ў альянсе ГУАМ, які ў Маскве лічыцца антырасійскім. Пра гэта, па выніках візіту Гімпу ў Грузію паведамляе расійская газета "Коммерсантъ". Нагадаем, у Арганізацыю за дэмакратыю і эканамічнае развіццё — ГУАМ, створаную ў 1999 годзе, уваходзяць Грузія, Украіна, Азербайджан і Малдова. Саакашвілі і Гімпу вырашылі актывізаваць альянс. "Слабое звяно" ў выглядзе Ўкраіны пасля прыходу да ўлады Віктара Януковіча яны, нібыта, хацелі б замяніць Беларуссю, у якой цяпер няпростыя адносіны з Расіяй.
Грузінскія афіцыйныя асобы адмаўляюцца каментаваць магчымую прапанову Аляксандру Лукашэнку далучыць Беларусь да ГУАМ, але пацвярджаюць, што ён быў запрошаны Саакашвілі ў Грузію, а менавіта на курорт ў вёсцы Анаклія. І цяпер грузінскія ўлады чакаюць афіцыйнага адказу з Мінска.