Саакашвілі не запрасілі на інаўгурацыю Лукашэнкі

Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі не прыме ўдзел 21 студзеня ў мінскай цырымоніі ўступлення на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведаміла ў аўторак прэс-спікер кіраўніка Грузіі Манана Манджгаладзе. Па яе словах, у адміністрацыю прэзідэнта Грузіі не паступала адпаведнага запрашэння на цырымонію інаўгурацыі прэзідэнта Беларусі, перадае "Интерфакс".