Сабраныя подпісы “за таніроўку” перадаюць у прэзідэнцкую адміністрацыю
Збор подпісаў пад зваротам у Адміністрацыю прэзідэнта зладзілі ў суботу актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Стоп-ДАІ”. Яны патрабуюць адмяніць пакаранне за таніроўку шкла аўтамабіля. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў заснавальнік народнага прававога сайта stop-gai.by Аляксандр.
Аляксандр: “У Мінску подпісы збіраліся ў трох месцах — на “Прасторы”, на “Максімусе” і на “Дэкоруме”. Плюс яшчэ збіралі ў іншых гарадах – у Брэсце, Гродне, Магілёве, Баранавічах, Пінску”.
Колькі подпісаў было сабрана, кажа Аляксандр, пакуль дакладна не вядома. “Падпісныя лісты” з іншых гарадоў сёння павінны выслаць у Мінск, дзе ўсё падлічаць. Але, па яго словах, толькі на “Прасторы”, дзе ён сам прысутнічаў, за адзін дзень было сабрана 187 подпісаў.
Аляксандр упэўнены, што сабраных за адзін дзень акцыі падпісаў будзе не менш як некалькі тысяч. У бліжэйшыя дні зварот з прыкладзенымі спісамі будзе накіраваны ў прэзідэнцкую адміністрацыю.