Сацапытанне: рост коштаў — самая вострая праблема для жыхароў Беларусі
Большасць жыхароў Беларусі лічаць самай вострай праблемай рост коштаў: павелічэнне коштаў на тавары і паслугі турбуе 67,8% грамадзян. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Алег Праляскоўскі. Ён спаслаўся на звесткі праведзенага ў канцы 2008 года сацыялагічнага даследавання. Сярод іншых праблем, што выклікаюць у нашых суграмадзян найбольшы клопат, 49,4% рэспандэнтаў назвалі распаўсюджванне алкагалізму. Шмат хто з удзельнікаў апытання паказалі на актуальнасць жыллёвай праблемы і беспрацоўя (42,7% і 37,8% адпаведна). Кожнага чацвёртага рэспандэнта трывожаць пытанні выхавання моладзі, злачыннасці, расслаення грамадства на бедных і багатых, кожнага пятага — карупцыя, сітуацыя ў сферы аховы здароўя.
Па словах Алега Праляскоўскага, у праведзеным у 2007 году сацапытанні на гэтую тэму пералік праблем таксама ўзначальвалі рост коштаў і алкагалізм, а трэцяе па рангу месца займала праблема злачыннасці.
Падчас сацдаследавання было апытана 1 877 рэспандэнтаў ад 18 гадоў і старэйшых ва ўсіх абласных цэнтрах краіны і Мінску, раённых цэнтрах і сельскіх населеных пунктах. Статыстычная хібнасць склала меней за 3%.