Сацыял-дэмакраты "Грамады" хочуць правесці пазачарговы з'езд
11 кастрычніка адбылося паседжанне Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Як паведамляе партыйны сайт, Цэнтральная рэвізійная камісія БСДП прапанавала склікаць нечарговы з’езд партыі. Гэтая прапанова будзе разгледжана на наступным пасяджэнні Цэнтральнага Камітэта. Для склікання нечарговага з’езду БСДП патрабуецца, каб прапанову Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі падтрымала траціна сябраў Цэнтральнага Камітэта партыі, гэта значыць 15 чалавек.
Паводле звестак "Беларускага партызана", на месца цяперашняга лідэра партыі Анатоля Ляўковіча прэтэндуе экс-міністр замежных справаў Пятро Краўчанка, які цяпер не ўваходзіць у БСДП. У прыватнасці, ён прысутнічаў на паседжанні ЦК партыі ў якасці назіральніка.