Садоўскі: БХД свядома ставіць сабе мэтай зарэгістравацца ў Беларусі

Стваральнікі партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя лічаць адмову ў рэгістрацыі палітычнай. Нягледзячы на рашэнне Мінюста яны збірацца выконваць усе рашэнні, прынятыя на ўстаноўчым з'ездзе. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адказны сакратар партыі Дзяніс СадоўскіСадоўскі: Перш за ўсё, партыя працягне сваю працу, якой яна і раней займалася. Гэта розныя адукацыйныя праграмы, будзем актыўна ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх і мясцовых выбарах. Усе тыя мэты, якія мы ставілі на апошнім з'ездзе, будзем выконваць у поўным аб'ёме. Па-другое, мы, канечне, будзем абскарджваць гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе — для гісторыі, так бы мовіць, і для таго, каб засведчыць, што мы з гэтым рашэннем нязгодныя. Але ілюзій наконт канчатковага рашэння мы, на жаль, не маем.

Нагадаем, што многія беларускія грамадскія арганізацыі, не атрымаўшы рэгістрацыі ў Мінюсце, зарэгістраваліся за мяжой як міжнародныя аб'яднанні. Так, "Малады Фронт" мае рэгістрацыю ў Чэхіі, аб'яднанне ліквідатараў АЭС — ва Ўкраіне. Аднак, па словах Садоўскага, ініцыятары БХД лічаць неабходным зарэгістравацца толькі ў Беларусі

Садоўскі: Такія ідэі таксама былі. Але мы лічым, што партыя Беларуская Хрысціянская дэмакратыя павінна быць зарэгістраваная ў Беларусі, таму мы два разы падавалі на рэгістрацыю як партыя. Любая рэгістрацыя — ці як грамадскае аб'яднанне, ці як партыя — у нашай краіне прымаецца як палітычнае рашэнне