"Салдацкія маці Пецярбурга" падтрымалі Міхаіла Пашкевіча

"Салдацкія маці Санкт-Пецярбурга" накіравалі тэлеграму падтрымкі Міхаілу Пашкевічу, які знаходзіцца ў Ізалятары часовага ўтрымання ў Мінску, паведамляе Росбалт.RU. Адным з кірункаў дзейнасці Міхася Пашкевіча з'яўляецца рух за альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў Беларусі, абарона правоў прызыўнікоў і вайскоўцаў, а таксама грамадзян, што маюць перакананні, якія супярэчаць нясенню ваеннай службы.

Нагадаем, 27 снежня ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы адбыўся суд над Пашкевічам.

За ўдзел у пікеце 21 снежня каля сцен СІЗА на Акрэсціна ў падтрымку арыштаваных дэманстрантаў моладзевы актывіст АГП асуджаны на 15 сутак арышту.