Салдаты дапамогуць калгасам ва ўборцы ўраджаю
31 ліпеня больш за 250 ваеннаслужачых і каля 150 адзінак тэхнікі прыбудуць у гаспадаркі Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей для ўдзелу ў перавозцы збожжавых.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, у прыватнасці, дапамогу сельскагаспадарчым прадпрыемствам краіны ва ўборцы ўраджаю будуць аказваць падраздзяленні Сухапутных войскаў, ВПС і войскаў СПА і дэпартамента транспартнага забеспячэння.
30 ліпеня прайшоў агляд гатоўнасці аўтамабільнай тэхнікі да выканання задач, праведзены заняткі па выкананні патрабаванняў мер бяспекі з ваеннаслужачымі і цывільным персаналам, які прыцягваецца да ўборкі ўраджаю.
БелаПАН