"Салдаты няўдачы" трэці тыдзень трымаюць першае месца
У трэці пракатны ўік-энд камедыя Бэна Стылера "Салдаты няўдачы" сабрала 11,5 мільёнаў долараў, чым зноў утрымала першую пазіцыю ў амерыканскім пракаце. У той жа час футурыстычны экшн «Вавілон нашай эры», які стартаваў на
мінулым тыдні, назбіраў сціплую лічбу 9,7 мільёнаў.
Паводле паведамлення Variety, «Цёмны рыцар», чыё падзенне ў мінулы тыдзень склала толькі 17 %, паспяхова пераадолеў парог збораў у 500 мільёнаў долараў і працягвае ўпэўнена набліжацца да «Тытаніка» Джэймса Кэмэрана, якому ў свой час для дасягнення аналагічнага выніку спатрэбілася не шэсць тыдняў, а тры месяцы.
Дарэчы, аналітыкі мяркуюць, што «Тытанік» усё ж утрымае першае месца па зборах, а сіквел «Бэтмэн. Пачатак» абмяжуецца 530-550 мільёнамі долараў.
Фота: www.firstshowing.net