Салей даведаўся пра свой пераход у “Каларада” праз тэлебачанне
Учора ў НХЛ завяршыўся перыяд, падчас якога былі дазволеныя пераходы гульцоў з каманды ў каманду. Нечакана, за некалькі гадзін да заканчэння тэрміна абменаў Руслана Салея перавялі з “Фларыды” у “Каларада Эвеланш”.
33-гадовага беларуса памянялі на латыша Карліса Скрастыньша. Як распавёў Салей у інтэрв’ю “Салідарнасці”, пра свой пераход ён даведаўся па тэлевізары, калі пасля трэніроўкі прымаў душ і пачуў як па ТВ абмяркоўвалі гэты абмен.
Беларускі хакеіст з 1996 года згуляў 741 матч і зарабіў 160 бамбардыскіх балаў (35 шайб плюс 125 галявых перадач). Акрамя таго, Салей правёў 40 паядынкаў у плэй-офф, у якіх набраў 10 (5 плюс 5) ачкоў. Ва "Фларыдзе" беларус быў адным з самых дасведчаных і высокааплатных хакеістаў з гадавым заробкам у 3 мільёны 25 тысяч долараў.