Саліста гурта The Fall абвінавацілі ў забойстве вавёрак
Прадстаўнікі Каралеўскага таварыства абароны жывёл паведамілі аб намеры правесці расследаванне, каб высветліць, ці сапраўды музыка Марк Э. Сміт забіў дзвюх вавёрак. У нядаўнім інтэрв'ю для часопіса Uncut 51-гадовы фронтмэн гурта The Fall заявіў, што забіў
дзвюх вавёрак, якія грызлі яго садовую агароджу.
"Мае сёстры - вялікія аматаркі жывёл, і ўвесь час пакідалі для вавёрак ежу. А зараз у іх у хаце завяліся пацукі", - дадаў музыка.
Калі забітыя Смітам вавёркі належаць да аднаго з рэдкіх відаў, яму пагражае турэмнае
зняволенне тэрмінам да паўгода і штраф да 20 тысяч фунтаў стэрлінгаў.
Па словах прадстаўнікоў таварыства абароны жывёл, публікацыя гэтага фрагмента інтэрв'ю Сміта ў часопісе, вялікую частку аўдыторыі якога складаюць падлеткі, з'яўляецца безадказным і недапушчальным учынкам.
Фота: www.ourtx.com