Самалёт, які разбіўся ў Ерэване, "Белавія" купіла ў Канадзе летась
Беларускі самалёт, які разбіўся сёння раніцай у аэрапорце Ерэвана, быў летась куплены ў Канадзе.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік гендырэктара па маркетынгу кампаніі “Белавія” Ігар Чаргінец:
“Дастаткова надзейны самалёт. 1999-га года выпуску”.
Паводле словаў Чаргінца, у 2007 годзе ў канадскага канцэрна Bombardier Aerospace былі набытыя два самалёты SRJ-100M, здольныя перавозіць да 50 пасажыраў. Яны эксплуатуецца вядучымі кампаніямі свету — як амерыканскімі, так і ў Еўропе, адзначае намеснік гендырэктара “Белавія”