Самалёты з Мінску на Захад зноў не вылецелі
Сёння раніцай з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск-2" не вылецеў рэйс у Рыгу. Кампанія "airBaltic" яшчэ напярэдадні адмяніла ўсе рэйсы на 20 красавіка. Аэрапорт: "Пакуль адмена рэйса ідзе на Берлін, такая інфармацыя прыйшла. А Рыгу ўчора яшчэ ўчора кампанія "airBaltic" адмяніла".
Хутчэй за ўсё не прыляцяць у Мінск і самалёты з Еўропы.
Нагадаем, вывяржэнне вулкана ў Ісландыі паралізавала авіяперавозкі па ўсёй Еўропе. Авіякампаніі правялі выпрабавальныя палёты і небяспекі не выявілі. Таму міністры транспарту ЕС прынялі рашэнне часткова аднаўляць палёты.