Самая частая прычына смерці ў Еўропе – аборт

Паводле даследавання Папскага Інстытуту сям'і, галоўнай прычынай смяротнасці ў Еўропе з'яўляецца аборт, які робяць кожныя 11 секундаў. Адпаведны даклад быў прадстаўлены Еўрапарламенту.  За 2008 год у Еўропе  зрабілі каля 3 млн абортаў – каля 8 тысяч штодня.

Папскі Інстытут сям'і прапаноўвуе стварыць цэнтры дапамогі цяжарным жанчынам, матэрыяльна дапамагаць маладым сем'ям.  

Найгоршая сітуацыя ў Расіі, якая займае па колькасці абортаў першае месца ў свеце, абыйшоўшы Кітай і Індыю. Кожная другая цяжарнасць у Расіі заканчваецца абортам.