Самая высокая ў свеце статуя Ісуса Хрыста была адкрыта ў Польшчы

Самая высокая ў свеце статуя Ісуса Хрыста ўчора была адкрыта ў Польшчы. Вышыня манумента - 33 метры, што сімвалізуе гады жыцця Хрыста. Яшчэ тры метры займае гіганцкая карона. Трэба адзначыць, што будаўніцтва статуі ішло за кошт прыватных ахвяраванняў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

На цырымонію асвячэння гіганцкай скульптуры сабралася каля 20 тысяч вернікаў. Дагэтуль самай высокай статуяй Ісуса лічыўся 30-метровы пастамент у Рыа-дэ-Жанейра.