Самазвал кобрынскага "Палесся" стаў цацкай года ў Польшчы

Самазвал кобрынскага "Палесся" стаў цацкай года ў Польшчы

Самазвал кобрынскай кампаніі "Палессе" прызнаны цацкай года-2017 у Польшчы, паведамляе афіцыйны сайт прадпрыемства.

Конкурс ладзіць адзін з буйных польскіх інтэрнэт-сайтаў. Яго мэта — дапамагчы бацькам у выбары найбольш якасных цацак і прадметаў для дзяцей. 

Кобрынскае прадпрыемства атрымала ўзнагароду ў катэгорыі "Цацкі для пяску". Навінкі рынку тэставалі не толькі эксперты, але таксама дзеці ды іх бацькі. У фінале конкурсу журы ацэньвала 97 цацак, але перамагла машынка з Брэстчыны. 

Дарэчы, на цацку года ў Польшчы будзе нанесены адпаведны знак.

Летась прадукцыя кобрынцаў таксама была адзначаная на гэтым конкурсе, піша БЕЛТА. Тады арганізатары належным чынам ацанілі бетонамяшалку Construct з наборам муляра №7.

Кампанія "Палессе" — найбуйнейшы ў Беларусі вытворцам пластмасавых цацак. Яе прадукцыя ідзе больш чым у 50 краін свету.