Самазвалы БелАЗ: Зроблена ў Кітаі
Зборачная вытворчасць кар'ерных самазвалаў БелАЗ і сэрвісны цэнтр адкрыліся ў Кітаі. У цырымоніі адкрыцця прадпрыемства прыняў удзел кіраўнік Беларусі, перадае БЕЛТА. Сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства было зарэгістраванае яшчэ ў верасні 2009 года. Са студзеня 2010 года фірма пачала рэалізацыю кар'ернай тэхнікі на рынку КНР у якасці эксклюзіўнага дылера "БелАЗа".