Саміт Еўрасаюза абмяркоўвае змены клімату і пытанні энергетычнай бяспекі

У Бруселі 13 сакавіка распачаўся саміт Еўрасаюза, дзе абмяркуюць еўрапалітыку ў дачыненні да кліматычных зменаў.

Найпазней да вясны 2009-га ЕС мае прыняць пакет законаў, скіраваных на змяншэнне эмісіі вуглякіслага газу на 20-30%.

Іншыя пытанні для абмеркавання - праграма супрацы ЕС з краінамі Міжземнамор'я (у тым ліку міграцыі з Афрыкі ў ЕС), падчас афіцыйнага абеду кіраўнікі краінаў Еўрасаюза маюць намер пагутарыць з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель пра яе сустрэчу з новым прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Літва мае намер паставіць пытанне аб сваёй энэргабяспецы ў кантэксце выключэння Ігналінскай АЭС, што пагражае краіне залежнасцю ад энэргапаставак з Расіі. Саміт працягнецца да абеду пятніцы, інфармуе сайт euro.pap.pl.