Самсонаў выйграў адкрыты чэмпіянат Беларусі па настольным тэнісе
На адкрытым чэмпіянаце Беларусі ў Мінску чэмпіёнам стаў лідэр нашай каманды Ўладзімір Самсонаў. У паядынку за золата ён абыграў яшчэ аднаго беларускага тэнісіста Яўгена Шчацініна - 4:1. За бронзу змагаліся таксама гаспадары турніру. Як паведамляе БЕЛТА, Павел Платонаў літаральна вырваў перамогу ў Віталя Нехвядовіча - 4:3.
У мужчынскім камандным турніры перамагла першая зборная Беларусі (Самсонаў, Шчацінін, Нехвядовіч), якая выйграла ў аўстрыйцаў з лікам 3:0.
Жаночая зборная Беларусі (Вікторыя і Вераніка Паўловіч, Алена Дубкова) у вырашальнай сустрэчы абыграла зборную Сербіі з лікам 3:2.
У жаночым адзіночным разрадзе Вікторыя Паўловіч заваявала "бронзу". А чэмпіёнкай стала прадстаўніца Сербіі Габрыэла Фехер, якая абыграла ў фінале Лаўру Мацке з Нямеччыны - 4:2.