Самсонаў выйграў бронзу на Суперкубку Еўропы па настольным тэнісе

Уладзімір Самсонаў стаў бронзавым прызёрам розыгрышу Суперкубка Еўропы-2008 па настольным тэнісе, які праходзіў у Расіі.

У паядынку за трэцяе месца беларус перайграў шведа Ёргена Персана з лікам 4:2. Пераможцам стаў немец Ціма Бол, які перамог аўстрыйца Вернера Шлагера. Адзначым, што год таму Бол у фінале турніру выйграў у Самсонава.

БЕЛТА