Samsung страціць каля $3 млрд з-за смартфонаў Galaxy Note 7
Паўднёвакарэйская кампанія Samsung, якая спыніла выпускаць свой новы смартфон Galaxy Note 7 у сувязі з выпадкамі яго узгарання, паведаміла, што скарачэнне прыбытку з прычыны гэтага рашэння складзе каля 3 млрд долараў у бліжэйшыя два квартала.
Паводле апошняй справаздачы, у трэцім квартале гэтага года страты склалі каля двух мільярдаў долараў.
Раней кампанія Samsung паведаміла спачатку аб прыпыненні продажаў, а затым і пра спыненне вытворчасці тэлефона Galaxy Note 7. Пры гэтым, акцыі Samsung адразу знізіліся прыкладна на 8%, перадае ВВС.
Galaxy Note 7 паступіў у продаж у жніўні гэтага года. Неўзабаве ад пакупнікоў пачалі паступаць скаргі на бракаваныя батарэі, якія выбухаюць падчас сілкавання. Некаторыя авіякампаніі заклікалі не выкарыстоўваць гэтую мадэль тэлефона на борце самалёта і не здаваць іх у багаж.