Самы правальны цырк свету выступіць у Мінску
Цырк, які знік 100 гадоў таму ў Францыі, “усплыве” ў Беларусі. Напачатку мінулага стагоддзя па дарогах Еўропы вандраваў дзіўны цырк, які праславіўся з-за сваёй правальнасці — “Цырк Д’амлет”.
Кожны з артыстаў цырку быў сапраўднай катастрофай, але разам яны ўспрымаліся смешна і цікава. Стаўшы героямі медыцынскіх справаздач і жартаў сярод паліцыянтаў, цырк містычна знік.
І вось праз сто гадоў кабарэ-бэнд Серебряная свадьба прысвячае ім сваю новую канцэртную праграму.
Серебряная свадьба пераўвасобіцца ў "Cirque D`omelette" 3 верасня ў "West World Club" ў 19.00.
“Гэта цыркавая праграма, прысвечаная аднаму з самых няўдалых, правальных цыркаў Еўропы. Гэта цырк з таемнай гісторыяй, дзе сабраліся самыя няўдялыя і бяздарныя артысты, якіх на імпрэзах закідвалі яйкамі. Адсюль і назва – “Цырк Д’амлет".
Музыкі гурта Серебряная Свадьба падрыхтавалі адмысловую праграму, адмысловае адзенне, шоў, шмат цыркавых нумароў, новых песень, старыя ж песні яны перапрацавалі пад тэматыку кабарэ-цырка.
Над артыстычным адзеннем музыкаў працуе некалькі мадельераў і касцюмераў з Беларускага Тэатру Лялек. Вядомы касцюмер, дзяўчына па прозьвішчы Нарсісян. Яна даўно працуе з гуртом, робіць для яго адзенне і дэкарацыі”, - кажа дырэктар гурта Папа Бо.
Серебряная Свадьба ужо мелі адну спробу дэманстрацыі свайго новага цыркавога праекту ў Польшчы. Але у той момант праграма была не да канца завершаная, і польская пляцоўка стала для гурта месцам вялікай публічнай генеральнай рэпетыцыі. Але не гледзячы на “сыры” выгляд, праграма вельмі спадабалася польскім слухачам. Таму гурт плануе яе ўдасканаліць.
“Мы маем намер сур’ёзна дапрацаваць "Cirque D`omelette", хацім павазіць яго па розных гарадах. Перад прэзентацыяй праекту ў Мінску мы дадзім два канцэрты ў Польшчы. Гэта Беласток (там нейкая закінутая фабрыка) і ў Гайнаўке ў межах тэатральнага фестывалю “Vertep Theatre Festival” – дзеліцца планамі Папа Бо.
3 верасня да гурта Серебрянная Свадьба далучацца акторы Купалаўскага Тэатру, некалькі актораў Тэатру Лялек, а Бенька, вакалістка гурта, тым часам працуе над цыркавымі нумарамі. Напрыклад, вучыцца жангліраваць цыркавымі булавамі. Так што, замест канцэрту вас чакае сапраўдны музычны цырк !
“У асноўным, гэта пародыя на цырк. Напрыклад, будзе дрэсіроўшчык блох, ці пратыкацель картоннымі нажамі, ці фокусы з трусамі ў мяшку і гэтак далей. Карацей, гэта будзе цікавая, мілая і вельмі смешная пародыя на цырк. Нешта кшталту Палунінскіх акцёраў. Цыркавы фарс, які нескладаны тэхнічна, але вельмі цікавы візуальна”, - кажа Папа Бо. – “Так што абавязкова прыходзьце. Канцэртаў Серебрянная Свадьба дае мала ў Беларусі, а тут адбудзецца прэзентацыя новай праграммы. Гэта будзе адзін з нешматлікіх вялікіх канцэртаў гурта ў Мінску”.
інфалінія: +375 29 7740632 / +375 29 6034002
Фота прадстаўлена канцэртнай агенцыяй BOpromo.