Самым "крымінальным" напрамкам транспартная міліцыя лічыць паўднёвы

Самым "крымінальным" напрамкам беларуская транспартная міліцыя лічыць паўднёвы. Пра гэта заявіў начальнік ўпраўлення ўнутраных справаў на транспарце МУС Беларусі Вячаслаў Яўстаф'еў. Злачынствы пераважна здзяйсняюцца на ўкраінскай тэрыторыі, напрыклад, пры абмене грошай на чыгуначных станцыях.

Па словах В.Яўстаф'ева, гэтая праблема абмяркоўвалася летась на яго сустрэчы з кіраўніцтвам украінскай транспартнай міліцыі. Тады былі вызначаныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўзмацненне кантролю над сітуацыяй у цягніках.

БелаПАН