Самым папулярным пошукавым запытам брытанцаў стала Брытні Спірс

Брытні Спірс узначаліла рэйтынг папулярных пошукавых запытаў на брытанскай старонцы пошукавіка Yahoo!, піша газета The Guardian. У 2006 годзе Брытні Спірс таксама ўзначаліла сусветны рэйтынг Yahoo!. Другое і трэцяе месца занялі тэлешоў Big Brother і The X Factor. На чацвёртым радку апынуўся новы альбом гурта Oasis "Dig Out Your Soul", а на пятым - тэлемюзікл "High School Musical 3".

Шостае месца дасталося брытанскай спявачцы Эмі Ўайнхаўс. Яна абагнала па папулярнасці нядаўна абранага прэзідэнта Злучаных Штатаў Барака Абаму, які заняў сёмы радок .

Апошнія месцы ў дзесятку самых папулярных пошукавых запытаў занялі Хіт Лэджэр, Кейт Мос і серыял "EastEnders".

Фота: www.news.bakililar.az