Самым сэксуальным горадам свету прызнаны Санкт-Пецярбург

У вызначэнні “сэксуальнага” статусу гарадоў свету і выбары пераможца ўдзельнічалі 29 тысяч удзельнікаў з 23 краін.



Як адзначаюць замежныя СМІ,  культурная сталіца Расіі абыйшла ў гэтым спісе найбуйнейшыя еўрапейскія цэнтры. За Пецярбургам размясціліся Гавана і Рым. У спіс таксама трапілі Севілья, Танжэр, Стамбул і Парыж. А замыкаюць дзясятку самых сэксуальных гарадоў свету Нью-Ёрк, Лондан і Берлін.



Дакладныя прычыны, чаму выбар трапіў на Санкт-Пецярбург, невядомыя. У якасці варыянтаў называюцца музей эротыкі ў цэнтры Санкт-Пецярбургу, першае (хоць і жартоўнае) аднаполае вяселле, гей-парады і грамадзянская актыўнасць “начных матылькоў” горада, якія спрабуюць арганізаваць прафсаюз.



Фота — xppxx.ru