«Самый лучший фильм 3» стане першым, знятым у 3D

Кампаніі Monumental Pictures і Comedy Club Production 26 чэрвеня распачнуць здымкі праекта пад працоўнай назвай «Самый лучший фильм 3-ДЭ».  Паводле паведамлення аўтараў карціны, яна стане першым у Расіі фільмам, цалкам знятым у фармаце 3D з выкарыстаннем унікальнага 3D-лічбавага абсталявання.

Да здымак трэцяга «Самага лепшага фільма» прыцягнутая прафесійная каманда аператараў, якую кансультуюць заходнія спецыялісты. У рэжысёрскае крэсла праекта сядзе Кірыл Кузін, які зняў у 2008 годзе першы «Самы лепшы фільм».

Галоўную ролю ў карціне выканае Гарык Харламаў, а кампанію яму складуць Аляксандр Балуеў, Аляксандр Семчаў, Міхаіл Яфрэмаў, Ніна Русланава і інш.

«Мы першымі адкрылі жанр кінапародыі у расійскім кінематографе. Зараз першымі знімем фільм у фармаце 3D. Упэўнены, што сучасныя тэхналогіі, памножаныя на прафесіяналізм нашай каманды, дазволяць паказаць добры вынік», - лічыць генеральны прадзюсер і аўтар ідэі праекта «Самый лучший фильм» Артак Гаспаран.

Выхад фільма ў пракат прызначаны на 20 студзеня 2011 года.  

Фота: ruskino.ru