Санітарныя службы забаранілі купацца ў 24 вадаёмах Беларусі

Санітарныя службы забаранілі купацца ў 24 вадаёмах Беларусі, як у сталічных, так і рэгіянальных.  Такое рашэнне было прынятае пасля праведзенай масавай праверкі якасці вады. У Брэсцкай вобласці санэпідэмстанцыі забаранілі купацца ў рэках Відзьма і Шчара. У Мінску нельга купацца ў Мінскім моры, вадасховішчах Цна і Дразды, а таксама Камсамольскім возеры.

Найбольш забруджаных вадаёмаў на Віцебшчыне. Гэта рэкі Заходняя Дзвіна, Лучэса і Віцьба. Асноўная прычына забруджвання вады — наяўнасць у ёй кішэчнай палачкі.   

ОНТ