Саннікава не адразу пусцілі ў ЦВК, каб здаць дакументы на рэгістрацыю

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Андрэй Саннікаў а 10-й гадзіне прыйшоў у Цэнтрвыбаркам, каб здаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.
Яго суправаджалі Зміцер Бандарэнка, Станіслаў Шушкевіч і Віктар Івашкевіч. Як перадае карэспандэнт Еўрарадыё, патэнцыйнага кандыдата не адразу пусцілі ў ЦВК, матывуючы тым, што камісія была занятая.

Праз 20 хвілін Андрэю Саннікаву ўдалося зайсці ў будынак Цэнтрвыбаркама. Адзначым, што ў ініцыятыўную групу Саннікава ўвайшоў 1831 чалавек.