Санстанцыя забараніла купацца ўжо ў сямі вадаёмах
У Беларусі купацца забаронена ў сямі зонах адпачынку, паведамляе БЕЛТА. Адзіны "закрыты" на сёння пляж у Брэсцкай вобласці - гэта каля вадасховішча "Мышанка" Баранавіцкага раёна. Прычына - у вадзе неспрыяльная мікрабіялагічная сітуацыя. А вось у Гомельскай вобласці такіх вадаёмаў куды больш. Але там ніякіх бактэрый няма - проста пляжы не абсталяваныя. Гэта зоны адпачынку ў Камунарах, Дуравічах, Крыўску, Кошалеве, Чырвоным Сцягу Буда-Кашалёўскага раёна, а таксама вадаём у Патапаўцы.