Санта-Клаўс з Лапландыі ўпершыню прыедзе ў Мінск

Гэта адбудзецца 22 лістапада, паведамляе БЕЛТА. Фінскі Санта-Клаўс, ці, як яго завуць, Ёўлупукі напярэдадні зімовых святаў штогод наведвае розныя гарады Еўропы. Сёлета ў яго графік упершыню ўвайшоў Мінск. Раней Ёўлупукі ўжо гасцяваў у нашай краіне - ён прыязджаў да Дзеда Мароза і Снягуркі ў Белавежскую пушчу. Падчас паездкі фінскі Санта-Клаўс пагутарыць з дзецьмі, наведае спартовыя збудаванні беларускай сталіцы, сустрэнецца з журналістамі.

Ёўлупукі жыве ў Лапландыі на гары Карватунтуры, якая па форме нагадвае вушы. Лічыцца, што менавіта дзякуючы такому жыллю-вуху фінскі Санта-Клаўс можа чуць мары і жаданні ўсіх дзяцей. У яго ёсць жонка - Муоры, якая ўвасабляе сабой зіму. Памочнікамі з Ёўлупукі служаць гномы, якія на працягу года сядзяць у "Пячорах Рэха" і слухаюць, як сябе паводзяць дзеці ва ўсім свеце, а перад Калядамі разбіраюць пошту, дапамагаюць рыхтаваць і пакаваць падарункі.