Сапелка: Для затрымання Пушкіна не было падставаў
Вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін адбывае 13 сутак адміністратыўнага арышту паводле рашэння суда Крупскага раёна. Адвакат Павел Сапелка, вывучыўшы матэрыялы справы, мяркуе, што нават для затрымання Пушкіна не было ніякіх падставаў. Пушкіна асудзілі па двух артыкулах Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях: хуліганства і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Адвакат прыйшоў да высновы, што справа была сфабрыкаваная, грунтуючыся на сумнеўныя паказанні сведак. А сведкі — два жыхары мястэчка Бобр, якія маюць судзімасці — спачатку сцвярджалі, што Пушкін намагаўся зладзіць бойку. Пасля — што мастак нецэнзурна лаяўся.
У сувязі з гэтым "хуліганствам" на затрыманне прыбылі начальнік аддзела дазнання, начальнік аддзела аховы грамадскага правапарадку, старшы оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Крупскага РАУС. "Непадпарадкаванне" іх законным патрабаванням выявілася ў тым, што Пушкін адмовіўся прайсці ва ўчастак. "Групе захопу" давялося несці яго туды на руках.
Сапелка ўжо падрыхтаваў касацыйныя скаргі на вынесеныя судовыя пастановы, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".