Сапернікамі беларускіх клубаў у Лізе Еўропы сталі ісландцы і албанцы

У панядзелак прайшло лёсаванне першых кваліфікацыйных раўндаў футбольнай Лігі Еўропы.  У першым раўндзе сапернікам магілёўскага клуба "Дняпро" стаў албанскі FC Lacy, жодзінскага "Тарпеда" — ісландскі Fylkir. Матчы пройдуць 1 і 8 ліпеня. Жодзінцы праводзяць першы матч на сваім полі, а магілёўцы — у гасцях.

Сёння ж вызначыцца сапернік мінскага "Дынама" ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы.

Нагадаем, што сёння ж вызначыўся і сапернік барысаўскага БАТЭ у 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў — ісландскі клуб "Хабнарф'ёрдзюр".