Сапраўдным стыхійным бедствам стаў для Еўропы восеньскі снегапад

Сапраўдным стыхійным бедствам стаў для Еўропы восеньскі снегапад. У Германіі рух на многіх трасах паралізаваны. Вадзіцелі вымушаныя кідаць аўтамабілі на дарозе. Частка населеных пунктаў засталася без святла. Цяжару мокрага снегу не вытрымліваюць лініі электраперадачы і галінкі дрэваў.  Падобная сітуацыя склалася і ў Даніі. Нягледзячы на тое, што на дарогі выведзеная ўся снегаўборачная тэхніка, расчысціць праезную частку не заўсёды ўдаецца, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.