Сарказі назваў імя новага прэм’ера

Новы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі мае намер прапанаваць пасаду прэм’ер-міністра Франсуа Фіёну – былому міністру працы і сацыяльнага забеспячэння. Імя новага старшыні ўраду Сарказі паведаміў брытанскаму прэм’еру Тоні Блэру ў тэлефоннай размове адразу пасьля абвяшчэньня вынікаў выбараў.


Пра гэта паведамляе The Financial Times.


Мяркуецца, што новы прэм’ер будзе прызначаны адразу пасля інаугурацыі Сарказі, запланаванай на 16 траўня.